ЗАТ «Калінка» г. Салігорска з’яўляецца адным з вядучых швейных прадпрыемстваў канцэрна «Беллегпрам». Фабрыка дынамічна развіваецца, і ўжо зарэкамендавала сябе як вытворца сучаснага, стыльнага, элегантнага, а галоўнае якаснага адзення для жанчын і дзяцей. Галоўная місія кампаніі — зрабіць жанчыну ўпэўненай і стыльнай ва ўсіх сферах жыцця. Цяпер прадпрыемства выпускае шырокі асартымент для дарослых і дзяцей, пачынаючы з лёгкага асартыменту: блузак, штаноў, спадніц, жакетаў і заканчваючы курткамі і паліто. Каманда дызайнераў, мадэльераў і канструктараў пры распрацоўцы кожнай калекцыі старанна сочыць за сучаснымі тэндэнцыямі і старанна адсочвае новыя павевы. Кожны з іх надае вялікую ўвагу пасадцы на розныя тыпы фігур і імкнецца распрацаваць такія мадэлі, якія будуць карыстацца попытам больш за іншых.
ААТ «Рагачоўскі МКК», які пачаў сваю гісторыю ў 1938 годзе, сёння з’яўляецца буйнейшым прадпрыемствам па вытворчасці малочных кансерваў, натуральнамалочнай прадукцыі, сыроў, масла сметанковага і прадуктаў дзіцячага харчавання на тэрыторыі СНД. Асноўны від дзейнасці — вытворчасць малочных кансерваў. На сённяшні дзень на прадпрыемстве выпускаецца больш за 80 відаў прадукцыі, якая шырока вядома не толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, але і за яе межамі.